Joomla модули на http://joomla3x.ru и компоненты.

Экспанаты

Аўтар: Super User. Posted in Экспанаты

Змест матэрыялу

1 Дзежка

Дзяжа (пач. XX ст.) – пасудзіна для заквашвання цеста. Мае форму звужанай зверху шырокай бочачкі (вышыня звычайна раўнялася дыяметру вусця, аб’ём 20-30 літраў) з накрыўкай (вечкам). Дзяжа малых памераў (дзежка) (вышыня 36 см) служыла для заквашвання цеста на бліны. Зроблена з дубовых клёпак. Функцыянальнае выкарыстанне дзяжы цесна звязана з культам хлеба

2  Гліняны посуд (збаны, гарлачы)  

 

Збан (70-я гады XX ст.) – гліняная пасудзіна для захавання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, носікам-дзюбкай і ручкай-вушкам.

Гарлач (70-я гады XX ст.) – гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных  прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай  шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без дзюбкі і ручкі).

3  Маслабойка   Маслабойка (сяр. XX ст.) – бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.
4  Куфар    

Куфар (кан. XIX ст.) – выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай, з пукатым векам, на пярэдняй сценцы – замок.

Памер: 51x30 см

 6  Качалка і валок

Качалка (20-я гг. XX ст.) – прыстасаванне для разгладжвання тканых вырабаў. Тканіну спачатку накручвалі на качалку (даўжыня 40-60 см, дыяметр 5-6 см), затым раскачвалі пры дапамозе валка.

Валок (20-я гг. XX ст.) – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі.

7  Ніты  

Ніты (сяр.XX ст.) – прыстасаванне ў кроснах для прапускання асновы ў адпаведнасці з узорам і ўтварэння зева для ўточнай ніткі; ніцяныя петлі размешчаны на 2 гарызантальных пруточках. Былі рухомымі і зверху мацаваліся на кацёлках, а знізу злучаліся з панажамі. Даўжыня нітаў адпавядала шырыні асновы, а вышыня – 24см.

 
8  Матавіла    Матавіла (сяр. XX ст.) – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы, прамавугольнай формы, звужаная да аднаго канца, з адтулінамі па баках.
9  Трапло  

Трапло (сяр.XX ст.) – прылада ў форме мяча для ачышчэння (трапання) льнянога валакна ад кастрыцы. Гэта тонкая дошчачка шырынёй 6-8 см, даўжынёй 45, 53 см.

12  Сукала  

Сукала (сяр. XX ст.)прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі валікам, абкручаным металічнай пласцінай з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўлены металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. Знізу стойкі змацаваны драўляным бруском. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

 
13

Кавярзні (лапці)

(каштоўны экспанат)

  Лапці (пач. XX ст.) – традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. Cвяточныя лапці. Яны мелі прыгожы выгляд, глыбокі насок, высокі заднік, тоўстыя барты.
14  Чаравічкі (паўбоцікі)   Чаравікі  (пач. XX ст.) – невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, жаночы скураны абутак на шнурках. 
15  Ступка   Ступа (сяр. XIX ст.) – традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом. 
16  Шуфлік  

Шуфлік (20-30-я гг. XX ст.) – прылада для веяння абмалочанага збожжа. Лёгкая драўляная лапатка (даўжыня 35 см, шырыня 13 см) з кароткай ручкай. Зроблены з суцэльнага кавалка дрэва (бяроза, асіна, ліпа, вярба). Дно прамое (выдзеўбанае).

 
17  Ночвы  

 Ночвы (пач.XX ст.) – Карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым
верхам. Зроблены з драўлянага цурбана (асіна, ліпа), колатага напалам.
Ёмістасць выдзўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі.

Памер: 67x23 см

18  Кадобчык  

Кадаўб (кан. XIX ст.) – выдзеўбаная пасудзіна цыліндрычнай формы. Зроблена з дуплістага ствала дрэва. Выкарыстоўвалася для захавання прадуктаў: квашанай капусты, салёных агуркоў, грыбоў. Кадаўбы меншых (кадобчык) памераў выкарыстоўваліся для захавання мёду.

19  Кошык    Кош (сяр.XX ст.) – плеценая ёмістасць сярэдняга памеру для збірання і пераносу гародніны, бульбы, садавіны, грыбоў і інш. Мае драўляную ручку.
20  Газоўкі  

Газавая лямпа (сяр.XX ст.) – прыстасаванне, якое служыла для асвятлення памяшкання. У шкляную пасудзіну, напоўненую газай, апускалі кнот, які запальвалі. Каб лямпа лепш асвятляла пакой, на яе накладалі спецыяльнае шкло.