Здесь нашел интересный обзор

Экспанаты

Аўтар: Super User. Posted in Экспанаты

Змест матэрыялу

1 Дзежка

Дзяжа (пач. XX ст.) – пасудзіна для заквашвання цеста. Мае форму звужанай зверху шырокай бочачкі (вышыня звычайна раўнялася дыяметру вусця, аб’ём 20-30 літраў) з накрыўкай (вечкам). Дзяжа малых памераў (дзежка) (вышыня 36 см) служыла для заквашвання цеста на бліны. Зроблена з дубовых клёпак. Функцыянальнае выкарыстанне дзяжы цесна звязана з культам хлеба

2  Гліняны посуд (збаны, гарлачы)  

 

Збан (70-я гады XX ст.) – гліняная пасудзіна для захавання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, носікам-дзюбкай і ручкай-вушкам.

Гарлач (70-я гады XX ст.) – гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных  прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай  шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без дзюбкі і ручкі).

3  Маслабойка   Маслабойка (сяр. XX ст.) – бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.
4  Куфар    

Куфар (кан. XIX ст.) – выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай, з пукатым векам, на пярэдняй сценцы – замок.

Памер: 51x30 см

 6  Качалка і валок

Качалка (20-я гг. XX ст.) – прыстасаванне для разгладжвання тканых вырабаў. Тканіну спачатку накручвалі на качалку (даўжыня 40-60 см, дыяметр 5-6 см), затым раскачвалі пры дапамозе валка.

Валок (20-я гг. XX ст.) – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі.

7  Ніты  

Ніты (сяр.XX ст.) – прыстасаванне ў кроснах для прапускання асновы ў адпаведнасці з узорам і ўтварэння зева для ўточнай ніткі; ніцяныя петлі размешчаны на 2 гарызантальных пруточках. Былі рухомымі і зверху мацаваліся на кацёлках, а знізу злучаліся з панажамі. Даўжыня нітаў адпавядала шырыні асновы, а вышыня – 24см.

 
8  Матавіла    Матавіла (сяр. XX ст.) – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы, прамавугольнай формы, звужаная да аднаго канца, з адтулінамі па баках.
9  Трапло  

Трапло (сяр.XX ст.) – прылада ў форме мяча для ачышчэння (трапання) льнянога валакна ад кастрыцы. Гэта тонкая дошчачка шырынёй 6-8 см, даўжынёй 45, 53 см.

12  Сукала  

Сукала (сяр. XX ст.)прылада для намотвання (насуквання) нітак на цэўкі. Уяўляе сабой 2 стойкі з умацаваным паміж імі валікам, абкручаным металічнай пласцінай з махавым колам, размешчаным бліжэй да аднаго канца валіка. З процілеглага канца ў валік устаўлены металічны стрыжань, на які надзявалася цэўка. Знізу стойкі змацаваны драўляным бруском. Насуквалі цэўкі з клубка ці з матавіла.

 
13

Кавярзні (лапці)

(каштоўны экспанат)

  Лапці (пач. XX ст.) – традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. Cвяточныя лапці. Яны мелі прыгожы выгляд, глыбокі насок, высокі заднік, тоўстыя барты.
14  Чаравічкі (паўбоцікі)   Чаравікі  (пач. XX ст.) – невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, жаночы скураны абутак на шнурках. 
15  Ступка   Ступа (сяр. XIX ст.) – традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом. 
16  Шуфлік  

Шуфлік (20-30-я гг. XX ст.) – прылада для веяння абмалочанага збожжа. Лёгкая драўляная лапатка (даўжыня 35 см, шырыня 13 см) з кароткай ручкай. Зроблены з суцэльнага кавалка дрэва (бяроза, асіна, ліпа, вярба). Дно прамое (выдзеўбанае).

 
17  Ночвы  

 Ночвы (пач.XX ст.) – Карытападобная пасудзіна з шырокім адкрытым
верхам. Зроблены з драўлянага цурбана (асіна, ліпа), колатага напалам.
Ёмістасць выдзўбвалі цяслой, сценкі і дно знутры згладжвалі.

Памер: 67x23 см

18  Кадобчык  

Кадаўб (кан. XIX ст.) – выдзеўбаная пасудзіна цыліндрычнай формы. Зроблена з дуплістага ствала дрэва. Выкарыстоўвалася для захавання прадуктаў: квашанай капусты, салёных агуркоў, грыбоў. Кадаўбы меншых (кадобчык) памераў выкарыстоўваліся для захавання мёду.

19  Кошык    Кош (сяр.XX ст.) – плеценая ёмістасць сярэдняга памеру для збірання і пераносу гародніны, бульбы, садавіны, грыбоў і інш. Мае драўляную ручку.
20  Газоўкі  

Газавая лямпа (сяр.XX ст.) – прыстасаванне, якое служыла для асвятлення памяшкання. У шкляную пасудзіну, напоўненую газай, апускалі кнот, які запальвалі. Каб лямпа лепш асвятляла пакой, на яе накладалі спецыяльнае шкло.

 

 


 

22  Кораб  Кораб (сяр. XX ст.) – Ёмістасць для прадуктаў, сплеценая з лазы
23  Сявенька

Сявенька (сяр. XX ст.) – ёмістасць для ручной сяўбы. Зроблена з саламяных
жгутоў, пераплеценых лазой, авальнай формы, крыху расшыраная ўверсе.

Памер: вышыня 18 см, даўжыня 47 см, шырыня 34 см. 

24 Чыгункі   Гаршчок (чыгунок) (сяр. XX ст.) — Круглая выпуклая чыгунная пасудзіна
са звужаным дном для гатавання стравы.
25

Калаўрот-ляжак

(каштоўны экспанат)

Калаўрот-ляжак (кан. XIX ст. - пач. XX ст.) – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк.

26   Прасніца (сяр. XX ст.) – старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной пяньковай кудзелі. Зроблена з двух частак: лопасць пад прамым вуглом устаўлена ў днішча, на якое звычайна садзіліся..
27 Калаўрот-стаяк Калаўрот-стаяк (сяр. XX ст.)самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк.
29  Ільнамялка  

Церніца, або ільномялка (кан. XIX ст.)прылада для мяцця ільняной ці канаплянай трасцы.

30  Бёрда  

Бёрда (пач.XX ст.) – ткацкая прылада для прыбівання ўтку ў кроснах. Прамавугольная рама з устаўленымі і замацаванымі пласцінамі ( трасцінкі з тонкай кляновай лучынкі). Для ткання бёрда ўстаўлялася ў набіліцы. Для вырабу суцэльных посцілак бралі бёрда да 1,5 м шырынёй. 

31

 Бязмен

(каштоўны экспанат)

  Бязмен (кан. XIX ст.) – ручная вага на адным канцы з булавешкай і  на другім канцы з кручком, на які падвешваюць тое, што важаць. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора – пятля з
вяроўкі.
32  Верацяно   Верацяно (кан. XIX ст.) – прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. Конусападобная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам.
33  Вугальныя прасы    Прас (сяр. XX ст.) – прылада для прасавання тканых вырабаў. Прас награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) обо сыпалі жар. Адтуліны рабіліся круглыя або ў твыглядзе паўмесяца.
34  Ільночасалка

Ільночасалка (сяр. XX ст.)  – прылада для часання льнянога валакна.  Прамавугольная драўляная дошка з набітым на адным канцы металічным зуб’ем. У якасці зуб’я выкарыстаны звычайныя цвікі.

Даўжыня: 51 см 

35  Чыгунок  Гаршчок (горшок) (сяр. XX ст.) — кругая выпуклая гліняная пасудзіна
са звужаным дном для гатавання стравы.
37  Сярпы  

Серп (сяр. XX ст.) – прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, аўса, проса). Мае паўкруглай формы лязо, зробленае з жалеза, і драўляную ручку.

Даўжыня ад пачатку ручкі да канца рэжучай часткі па
прамой лініі 32 см, шырыня ляза 2,5-3 см, даўжыня драўлянай ручкі 13 см. 

39  Барылка  

 Барылка (кан. XIX ст.) – бандарны выраб; двухдонная бочачка на 5 літраў. Як і біклага,
прызначалася для пераносу вады ў “рабочы вугал” (на поле, сенажаць,
лесасеку). Выкарыстоўвалася і для захавання розных напіткаў. Звычайна
рабілася з драўляных клёпак, даўжэйшых за дыяметр дна, сцягнутых па краях
некалькімі парамі абручоў. Пасярэдзіне клёпак адтуліна, якая затыкаецца
коркам.

40

 Ступа

(каштоўны экспанат)

 

Ступа (сяр. XIX ст.) – традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом.

41  Мянташка  

 Мянташка (сяр. XX ст.) – Прылада для вастрэння касы. Рабілі яе з цвёрдай
драўніны ў выглядзе цвёрдай лапатачкі з насечкамі. Паверхню з насечкамі
намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском.

Памеры: даўжыня 17 см, шырыня 6 см, даўжыня ручкі 11см.

42  Верацяно  

  Верацёны (канец XIX ст.) – старажытная ручная прылада для прадзення нітак. Уяўляе круглы драўляны стрыжань даўжынёй 38 см, патоўшчаны ў ніжняй частцы з больш вузкай “шыйкай” і галоўкай на канцы. Расчасаную кудзелю льну, воўны або пянькі замацоўвалі ў прасніцы, грабяні ці на палцы-рагульцы і пралі ў хатніх умовах, накручваючы ніту на верацяно.

43  Верацёны  
44  Цапільна  

Цэп (сяр.XX ст.) – драўляная прылада для малацьбы збожжа ўручную. Складаецца з лёгкай, гладка выструганай палкі – цапільна ў рост чалавека і ўдарнага біча (даўжынёй 84-88 см, дыяметр 4-5 см), рухома замацаваных паміж сабой раменьчыкам (гужыкам). Цапільна рабілі з лёгкіх парод дрэва (хвоя, ляшчына), біч – з цвёрдых парод дрэва (дуб, граб).  

45  Хлебная лапата  

Хлебная лапата (пач. XX ст.) – прылада, якой садзілі цеста ў печ. Выраблялася з дошкі лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі.

46  Ухват    Ухваты (сяр. XX ст.) – хатні бытавы (пячны) інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), пасаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыў для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставіліся ў печ або даставалі з яго. 
48  Калыска  

Калыска (20-я гг.XXст.) – зроблена з фанерных пласцін. Падвешвалі яе на
чатырох почапках да столі ці бэлькі.

Памер: 44x97 см