22 |
Кораб |
 |
Кораб (сяр. XX ст.) – Ёмістасць для прадуктаў, сплеценая з лазы |
23 |
Сявенька |
 |
Сявенька (сяр. XX ст.) – ёмістасць для ручной сяўбы. Зроблена з саламяных жгутоў, пераплеценых лазой, авальнай формы, крыху расшыраная ўверсе.
Памер: вышыня 18 см, даўжыня 47 см, шырыня 34 см.
|
24 |
Чыгункі |
 |
Гаршчок (чыгунок) (сяр. XX ст.) — Круглая выпуклая чыгунная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. |
25 |
Калаўрот-ляжак
(каштоўны экспанат)
|
 |
Калаўрот-ляжак (кан. XIX ст. - пач. XX ст.) – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк.
|
26 |
|
 |
Прасніца (сяр. XX ст.) – старадаўняя драўляная прылада для прадзення воўны, ільняной пяньковай кудзелі. Зроблена з двух частак: лопасць пад прамым вуглом устаўлена ў днішча, на якое звычайна садзіліся.. |
27 |
Калаўрот-стаяк |
  |
Калаўрот-стаяк (сяр. XX ст.) – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк. |
29 |
Ільнамялка |
|
Церніца, або ільномялка (кан. XIX ст.) – прылада для мяцця ільняной ці канаплянай трасцы.
|
30 |
Бёрда |
|
Бёрда (пач.XX ст.) – ткацкая прылада для прыбівання ўтку ў кроснах. Прамавугольная рама з устаўленымі і замацаванымі пласцінамі ( трасцінкі з тонкай кляновай лучынкі). Для ткання бёрда ўстаўлялася ў набіліцы. Для вырабу суцэльных посцілак бралі бёрда да 1,5 м шырынёй.
|
31 |
Бязмен
(каштоўны экспанат)
|
|
Бязмен (кан. XIX ст.) – ручная вага на адным канцы з булавешкай і на другім канцы з кручком, на які падвешваюць тое, што важаць. На стрыжні шкала адліку і рухомая апора – пятля з вяроўкі. |
32 |
Верацяно |
 |
Верацяно (кан. XIX ст.) – прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. Конусападобная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам. |
33 |
Вугальныя прасы |
|
Прас (сяр. XX ст.) – прылада для прасавання тканых вырабаў. Прас награвалі гарачым кавалкам жалеза (душой) обо сыпалі жар. Адтуліны рабіліся круглыя або ў твыглядзе паўмесяца. |
34 |
Ільночасалка |
 |
Ільночасалка (сяр. XX ст.) – прылада для часання льнянога валакна. Прамавугольная драўляная дошка з набітым на адным канцы металічным зуб’ем. У якасці зуб’я выкарыстаны звычайныя цвікі.
Даўжыня: 51 см
|
35 |
Чыгунок |
 |
Гаршчок (горшок) (сяр. XX ст.) — кругая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. |
37 |
Сярпы |
 |
Серп (сяр. XX ст.) – прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, аўса, проса). Мае паўкруглай формы лязо, зробленае з жалеза, і драўляную ручку.
Даўжыня ад пачатку ручкі да канца рэжучай часткі па прамой лініі 32 см, шырыня ляза 2,5-3 см, даўжыня драўлянай ручкі 13 см.
|
39 |
Барылка |
 |
Барылка (кан. XIX ст.) – бандарны выраб; двухдонная бочачка на 5 літраў. Як і біклага, прызначалася для пераносу вады ў “рабочы вугал” (на поле, сенажаць, лесасеку). Выкарыстоўвалася і для захавання розных напіткаў. Звычайна рабілася з драўляных клёпак, даўжэйшых за дыяметр дна, сцягнутых па краях некалькімі парамі абручоў. Пасярэдзіне клёпак адтуліна, якая затыкаецца коркам.
|
40 |
Ступа
(каштоўны экспанат)
|
 |
Ступа (сяр. XIX ст.) – традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом.
|
41 |
Мянташка |
 |
Мянташка (сяр. XX ст.) – Прылада для вастрэння касы. Рабілі яе з цвёрдай драўніны ў выглядзе цвёрдай лапатачкі з насечкамі. Паверхню з насечкамі намазвалі смалою або змочвалі вадою і потым пасыпалі пяском.
Памеры: даўжыня 17 см, шырыня 6 см, даўжыня ручкі 11см.
|
42 |
Верацяно |
 |
Верацёны (канец XIX ст.) – старажытная ручная прылада для прадзення нітак. Уяўляе круглы драўляны стрыжань даўжынёй 38 см, патоўшчаны ў ніжняй частцы з больш вузкай “шыйкай” і галоўкай на канцы. Расчасаную кудзелю льну, воўны або пянькі замацоўвалі ў прасніцы, грабяні ці на палцы-рагульцы і пралі ў хатніх умовах, накручваючы ніту на верацяно.
|
43 |
Верацёны |
 |
44 |
Цапільна |
 |
Цэп (сяр.XX ст.) – драўляная прылада для малацьбы збожжа ўручную. Складаецца з лёгкай, гладка выструганай палкі – цапільна ў рост чалавека і ўдарнага біча (даўжынёй 84-88 см, дыяметр 4-5 см), рухома замацаваных паміж сабой раменьчыкам (гужыкам). Цапільна рабілі з лёгкіх парод дрэва (хвоя, ляшчына), біч – з цвёрдых парод дрэва (дуб, граб).
|
45 |
Хлебная лапата |
 |
Хлебная лапата (пач. XX ст.) – прылада, якой садзілі цеста ў печ. Выраблялася з дошкі лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі.
|
46 |
Ухват |
 |
Ухваты (сяр. XX ст.) – хатні бытавы (пячны) інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), пасаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Служыў для падхвату гаршкоў, чыгункоў, якія ставіліся ў печ або даставалі з яго. |
48 |
Калыска |
 |
Калыска (20-я гг.XXст.) – зроблена з фанерных пласцін. Падвешвалі яе на чатырох почапках да столі ці бэлькі.
Памер: 44x97 см
|