Статьи и обзоры nachodki.ru

Экспанаты

Автор: Super User. Опубликовано в Экспанаты

1      
2 Дзежка Дзежка – драўляная ёмістасць, куды ставілі цеста (рошчыну) для хлеба, ежы
3  Гліняны посуд (збаны, гарлачы)  

 

Збан – гліняная пасудзіна для захавання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, носікам-дзюбкай і ручкай-вушкам.

Гарлач – гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных  прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай  шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без дзюбкі і ручкі).

4  Маслабойка   Маслабойка – бандарны выраб; пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі.  
5  Куфар    

Куфар – выраб корпуснай мэблі з адкідной ці здымнай верхняй накрыўкай.

   Качалка і валок

Качалка – прыстасаванне для разгладжвання тканых вырабаў. Тканіну спачатку накручвалі на качалку (даўжыня 40-60 см, дыяметр 5-6 см), затым раскачвалі пры дапамозе валка.

Валок – прамы ці вогнуты драўляны брус з нарэзанымі ўпоперак зубцамі.

8  Ніты    
9  Матавіла    Матавіла – прылада для змотвання і размотвання маткоў пражы.
10  Трапло  
11  Кола    
12  Сукала    
13  Лапці   Лапці – традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак 
14  Чаравічкі (паўбоцікі)   Чаравікі – невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, жаночы скураны абутак на шнурках. 
15  Ступка    
16  Шуфлік    
17  Ночвы    
18  Кадобчык    
19  Кошык    
20  Газоўкі    

 


 

21 Самавар  
22    
23    
24 Чыгункі  
25 Калаўрот-ляжак

Калаўрот-ляжак – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк.

26   Прасніца – прылада на якой умацоўвалася кудзеля.
27 Калаўрот-стаяк Калаўрот-стаяк – самапрадка, прылада для механізаванага прадзення льну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрот складаецца з кола, педалі і прадзільнага апарата. На Беларусі вядома два тыпы – калаўрот-ляжак і калаўрот-стаяк.
28  Калаўрот-стаяк  
29  Ільнамялка  

Церніца, або ільномялкапрылада для мяцця ільняной ці канаплянай трасцы.

30  Бёрда    
31  Бязмен   Бязмен – ручная вага на адным канцы з булавешкай і  на другім канцы з кручком, на які падвешваюць тое, што важаць. 
32  Верацяно   Верацяно – прылада для ручнога прадзення льну, воўны, пянькі. Конусападобная палачка даўжынёй 20-30 см з завостраным верхам, патоўшчаным нізам.
33  Вугальныя прасы    
34  Ільночасалка  
35  Чыгунок  
36  Люшка    
37  Сярпы    
38  Ступка металічная    
39      
40  Ступа  

Ступа – традыцыйная прылада для апрацоўкі зерня на крупы. Ступу рабілі з кавалка тоўстага ствала дуба, граба, часам таполі або ліпы. У ствале выдзёўбвалі конусападобную выемку. Зерне ў ступе таўклі таўкачом.

41  Мянташка    
42  Верацяно    
43  Верацёны    
44  Цапільна    
45  Хлебная лапата  

Хлебная лапата – прылада, якой садзілі цеста ў печ. Выраблялася з дошкі лісцевых парод дрэва. Каб цеста лягчэй ссоўвалася на чарэнь, краі лапаты рабілі танчэйшымі.

46  Ухват    
47  Печ    
48  Калыска