Скачать бесплатные шаблоны Joomla

У дапамогу

Автор: Super User. Опубликовано в Метадычная капiлка

   Фальклорна-этнаграфічныя матывы ў лірыцы А.Разанава (даследаванне).   Загрузіць

Сцэнарый  літаратурна-фальклорнай кампазіцыі “Запрашаем на вячоркі”. Загрузіць

 Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці “Далучэнне вучняў старэйшых класаў да этнафальклору беларусаў як сродак выхавання нацыянальнай свядомасці”Ярашэвіч Таццяна Мікалаеўна, г.Барысаў. Загрузіць

План-канспект урока беларускай літаратуры "Этнаграфічны экскурс ў паэму Я.Купалы "Яна і я". Загрузіць

Фальклорнае свята “Скарбы роднага краю” Загрузіць.

 

Загадкi

Автор: Super User. Опубликовано в Метадычная капiлка

ЗАГАДКI

1.У кутку барада на кiйку. (Мятла)

2.Напiўся, наеўся, на агонь усеўся.

Кашу зварыў i нас накармiў. (Гаршок)

3.Кругленькi, маленькi, а за хвост не падымеш. (Клубок)

4.Вузкi, быццам веташок,

Ен травы нажне мяшок,

А калiсьцi ў полi дбайна

Жыта жаў замест камбайна. (Серп)

5.Пад адной страхой чатыры  браты стаяць.(Вуглы хаты)

6.Зверху голы, знiзу лахматы, цяплом багаты. (Кажух)

7.Яна галодная-хата халодная,

Яна падела-у хаце пацяплела. (Печ)

8.Бярвёны абчэша, палена расколе,

Сама не iмкнецца, як iншы, да славы,

Стаiць сабе цiха ў куточку за лавай. (Сякера)

9.Два браты ўцякаюць, а два-даганяюць,

Але пярэднiя не могуць уцячы, а заднiя –дагнаць. (Колы)

10.І са звонам, i са спевам уразаецца ўдрэва,

раз –наперад, раз –назад,

Зубы ззяюць i апiлкi ўнiз ляцяць. (Пiла)

11iлi мяне, бiлi, бiлi, калацiлi,

на кавалкi рвалi, па полi цягалi,

на ключ замыкалi i на стол паклалi. (Абрус)

12.Цэлы дзень толькi тым i заняты,

Што праводзяць то ў хату, то з хаты. (Дзверы)

13.Глядзяць i ўдзень, i ўночы, вытарашчыўшы вочы,

Нi на дварэ, нi ў хаце.

 

Як iх назвацi? (Вокны)

Кампазіцыя "Апошняя сустрэча"

Автор: Super User. Опубликовано в Метадычная капiлка

Артур  Зельскі  «Апошняя сустрэча»

 

Было гэта больш за два стагоддзі таму. У тых дамах, што знаходзіліся на вуліцы Койданаўскай у Менску, жыла сям’я заможных месцічаў. Старэйшая іх  дачка вылучалася незвычайнай прыгажосцю. Калі дзяўчыне споўнілася васямнаццаць гадоў, да яе пачалі сватацца розныя хлапцы — былі то і простыя месцічы, былі і шляхцюкі. Але з усёй той грамады спадабаўся ёй толькі адзін. Быў ён жаўнерам залогі, што абараняла месца Менскае. Па святочных днях, апрануты ў прыгожую форму, ён ладна граў на флейце ў аркестры каля ратушы.

Шмат гадзін праводзілі паненка і жаўнер разам. Разам гулялі ўздоўж Свіслачы каля Ракаўскага прадмесця, разам зліваліся ў танцы пад велічныя гукі паланэза. І шапацела восеньскае лісце пад іх нагамі, і сонна цякла Няміга, узіраючыся ў неба. І глядзелі яны адзін аднаму ў вочы, і такое незвычайнае святло кахання струменілася з іх, што здавалася, няма ў свеце той сілы, што зможа перарваць тыя чароўныя пачуцці.

Але час быў неспакойны. Неўзабаве бяда пагрукала ў дзверы.

Аднойчы раніцай убачыла паненка, як яе каханы прайшоў праз браму ў двор, і  ўжо не розумам, а сэрцам адчуваючы нядобрае, яна кінулася да сходаў. Унізе лесвіцы стаяў яе каханы ў поўнай баявой форме пешага рэгімента. 

— Што здарылася, любы мой? — здрыгануўся яе голас. 

— Каханая мая, адзіная мая, я прыйшоў развітацца. Сёння наша войска выступае ў паход. 

— У паход? Навошта, сэрца маё? 

— Наш гетман Агінскі стаў на бок барскіх канфедэратаў, і цяпер усё войска Вялікага Княства Літоўскага будзе біцца з ворагам. І я павінен быць там, дзе наша войска, дзе мае сябры. 

Яна стаяла на сходах, трымаючыся за парэнчы, і пальцы яе былі белыя, і твар бялейшы за паперу, і не маглаяна  вымавіць і слова. 

— Але ты вер, любая мая, я вярнуся, я абавязкова вярнуся, і мы адсвяткуем нашае вяселле. 

— І яшчэ, — тут ён зняў з плячэй ранец, расшпіліў яго і дастаў флейту. — Вось, ты захавай яе, а то ці раптам што… 

Тут дзяўчына ўрэшце ўсвядоміла словы юнака, кінулася да яго, абняла за шыю і закрычала так, што, здаецца, здрыгануўся ўвесь дом: 

— Мілы мой, каханы мой, ты толькі вярніся, вярніся, я прашу цябе… 

Раптам нейкая думка працяла яе твар, яна адхіснулася ад хлапца і дрыжачым голасам прамовіла: 

— Пакляніся, пакляніся ўсім, што для цябе дорага, што ты вернешся. 

Камяк падкаціў да горла, слязінка задрыжэла ў вачах хлапца і скацілася па яго шчацэ. 

— Я клянуся, клянуся маім каханнем да цябе, клянуся маёй матуляй і нашай Айчынай, што я вярнуся, абавязкова вярнуся. 

Тут ён больш не змог стаяць, нізка схіліўся, пацалаваў дрыжачыя кончыкі пальцаў рукі сваёй каханай, падхапіў ружжо і ранец і выбег на двор, закрываючы рукавом вочы. 

Далейшае, сябры мае, вам вядома. Нягледзячы на мужнасць і адвагу, канфедэраты былі разбіты вялізнай расійскай арміяй.

У няшчаснай бітве каля Сталовіч утрая большы корпус генерала Суворава разбіў войска вялікага гетмана Міхала Агінскага. Там, на баявым полі, навечна застаўся і жаўнер залогі слаўнага месца Менскага.

Калі тыя звесткі дайшлі да дома на вуліцы Койданаўскай, дзяўчына не паверыла. Яна стаяла на сходах, трымаючыся за парэнчы, і твар яе быў бялейшы за паперу, і не магла яна вымавіць і слова.

Родныя паціху суцяшалі яе, мяркуючы, што час загоіць і гэтыя раны.

Так прайшоў год. Паненка, здаецца, не заўважала часу. Яна жыла чаканнем.

А яна сядзела ля акна і чакала. Іншы раз адчыняла футляр з флейтай і гладзіла яе.

Мінаў час. Аднойчы надвячоркам ў пакоі раптам загучала музыка. Гэта быў той самы паланэз, які любіў іграць яе каханы. Музыка лілася з флейты.

Дзяўчына выбегла на лесвіцу. Месячнае святло залівала сходы, дзе ўнізе, абапіраючыся на ружжо, стаяў жаўнер пешага рэгіменту войска Вялікага Княства Літоўскага. Гэта быў яе Каханы. 

— Я стрымаў клятву, Каханая, — пачуўся яго голас. — Я вярнуўся. 

Ужо не разумеючы, дзе яна і што з ёй, дзяўчына  кінулася да жаўнера. Толькі абняць яго яна не здолела.

Унізе стаяў толькі цень юнака…

Калі, узрушаныя крыкамі дзяўчыны бацькі, выбеглі да сходаў, каля расчыненых дзвярэй яны ўбачылі бездыханнае цела дзяўчыны, якая сціскала ў руцэ запаветную флейту. Непадалёк ляжала шапка жаўнера пешага рэгімента войска Вялікага Княства Літоўскага. Адкуль яна ўзялася, ніхто так і не здолеў знайсці адказу.

Шмат часу мінула з тых дзён. Але казалі, што некалі раз на год у доме па вуліцы Койданаўскай  раздаваўся гук флейты, што грала паланэз. Тады на сходах уверсе з’яўлялася белая постаць паненкі ў вясельным уборы. Яна спускалася ўніз па сходах, а насустрач ёй узнімалася постаць жаўнера. Ён падыходзіў да Каханай і пяшчотна цалаваў ёй руку. Сам ён трымаў шапку, нібы хаваючы ад позірку сваёй нявесты прабіты ў некалькіх месцах мундзір пешага рэгімента войска Вялікага Княства Літоўскага.