Интернет-магазин nachodki.ru

Народныя песні

Автор: Super User. Опубликовано в Песні

Песня “Ручнікі”

У субботу Янка ехаў ля ракі,

Пад вярбою Алёна мыла ручнікі,

-Пакажы,Алёна, броды земляку,

Дзе тут пераехаць на кані раку.

 

-Адчапіся, хлопец, едзь абы-куды,

Не муці мне толькі чыстае вады.

У маркоце Янка галавой панік,

Упусціла дзеўка беленькі ручнік…

 

-Янка, мой саколік, памажы хутчэй!

Ой, плыве, знікае ручнічок з вачэй!

-Любая Алёна, я вады баюсь,

Пацалуй спачатку, бо я утаплюсь.

 

Прыпыніўся гнеды пад вярбой густой,

Цалавала Янку Лена над вадой.

Стала ціха-ціха на ўсёй зямлі,

Па рацэ далёкай ручнікі плылі.

 


Песня “Бывайце здаровы

Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

А мы ад’язджаем

Дадому, дахаты.

Ў зялёнай дубраве

Мы начаваць будзем

Эх! Вашае ласкі

Вавек не забудзем.

І вам мы жадаем

Прыбытку ў хаце—

Не мала, не многа—

Штогод па дзіцяці.

Штодзень у капусце

Каб плавала скварка,

А к скварцы часінай

Вялася б і чарка.

Бывайце здаровы,

Жывіце багата,

А мы ад’язджаем

Дадому, дахаты.

 


Песня “Чаму ж  мне не пець”

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Калі ў маёй хатачцы

Парадак ідзець?

 

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Мушка на ваконцы

У цымбалкі б’ець.

 

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Парсючок пад лаўкаю

Бульбачку грызець.

 

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Сучачка на лычку

Хатку сцеражэць.

 

Чаму ж мне не пець
         Чаму ж не гудзець,

Павучок на сценцы

Кросенцы снуець.

 

Чаму ж мне не пець,

Чаму ж не гудзець,

Мой сынок ў калысцы,

Як бычок,равець.


Песня «Цячэ вада ў ярок»

Цячэ вада ў ярок  (2р.)

Кладачку занясло.

Кладачка тоненька,

Вада халодненька, (2р.)

А я малодзенька.

 

Вочы мае чарны,  (2 р.)

Чаго вы блудзіце?

Бо яго тут няма, (2 р.)

Каго вы любіце.

 

Іванька не прыйшоў,  (2р.)

Я да яго пайду.

Вадзіцы з крыніцы  (2р.)

Я яму прынясу.

 

Вады піць не буду, (2р.)

Вадзіца халодна,

Люблю Марусю я (2р.)

Маруся суджана.


 

Песня “Мае вочы чорныя”

Мае вочы чорныя, чорныя, чорныя,

Мае вочы чорныя, чорныя.

Кепска мне і з вамі, кепска мне і з вамі,

Кепска мне і з вамі, кепска мне.

 

Ой, радзіла мяне маці, мяне маці, мяне маці,

Ой, радзіла мяне маці,мяне маці.

Долечкі не дала, долечкі не дала,

Долечкі не дала, не дала.

 

Мяне хлопцы не чапайце, не чапайце, не чапайце,

Мяне хлопцы не чапайце, не чапайце.

Пасагу не маю, пасагу не маю,

Пасагу не маю, не маю.


Песня “Сёння ў нашай хаце свята”

1.Сёння ў нашай хаце свята,

Калі ласка ў нашу хату.

Гэй,рады спаткаць—

Гуляць дык гуляць.

 

Прыпеў:

Сёння гудзе ад ранку ў нас гулянка

А ўчора звячора

З намі гуляй хто хоча хоць да ночы,

Хто адгуляў—спачывай.

 

2.Ліха з горам і бядою

Скосім разам з лебядою.

Гэй,кінь гараваць—

Гуляць дык гуляць.

 

3.Будзем жывы ў свеце, людзі,

Так ці гэтак—неяк будзе.

Гэй,жыць не ўміраць.

Гуляць дык гуляць.