Этнаграфічны квэст-марафон “Вяртанне да вытокаў”

Posted in Навіны

 

            Ужо не адзін дзясятак гадоў у Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” дзейнічае этнаграфічны музей  “Спадчына”, які мае статус народнага музея і з’яўляецца школьным цэнтрам па захаванні духоўна- культурных традыцый беларускага народа.

         У лютым музей аб’яднаў вучняў і настаўнікаў розных школ горада Барысава (школы №2, №3, №8, №11, №16), апантаных беларускай культурай, на этнаграфічным квэст-марафоне “Вяртанне да вытокаў”.

   Падставай для правядзення мерапрыемтсва паслужыла штогадовае святкаванне  21 лютага  Міжнароднароднага дня роднай мовы. А наша родная мова – гэта мова беларуская. Таксама 2020 год, як і два папярэднія гады, праходзяць пад знакам Года малой радзімы. Малая радзіма – гэта ў кожнага свой куточак Беларусі, з роднымі мясцінамі, сямейнымі традыцыямі, памяццю продкаў. І менавіта  беларуская этнаграфія  знаёміць з этнічнымі асаблівасцямі беларускага народа: паходжаннем, мовай,  побытам і культурнымі традыцыямі нашых продкаў, нашымі каранямі і вытокамі.

        Урачыстае   адкрыццё    мерапрыемства     пачалося      з     выступлення    ансамбля    цымбалістаў      “Надзея”    (кіраўнік Бахматава А.С., канцэртмайстар Сегень І.П.) ДУА “Дзіцячая музычная школа мастацтваў”.

       Затым      частка     каманд     адправіліся праходзіць   квэст, які складаўся з міні-экскурсіі па музеі “Спадчына”, правядзення  віктарыны “Ой, бліны, бліночкі мае…” і частавання ўдзельнікаў  такой традыцыйнай стравай беларусаў, як бліны, майстар-класа па пляценні з нітак  лялек-абярэгаў, гульні “Прыгажосць роднага слова”.

      Пакуль адны каманды праходзілі квэст, вучні другіх каманд прымалі актыўны ўдзел ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”. Затым каманды памяняліся  відамі дзейнасці.

      Беларускія песні ў выкананні ўдзельнікаў школьнага фальклорнага гуртка “Спадчына” (кіраўнік Чарняк В.В.) надалі мерапрыемству святочны каларыт і самабытнасць.

    Па завяршэнні этнаграфічнага квэст-марафона “Вяртанне да вытокаў” усе каманды атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў, а каманды-пераможцы ў інтэлектуальнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп” былі ўзнагароджаны дыпломамі.

Зберагаем традыцыі

Posted in Навіны

Падведзены вынікі раённага конкурса “Зберагаем традыцыі”, пераможцамі якога сталі і вучні нашай школы, атрымаўшы дыплом 3 ступені (аб’яднанне па інтарэсах кіраўнік Хадаронак Алена Уладзіміраўна). Прадстаўленыя на конкурс работы разам з дэлегацыяй Мінскай вобласці адпраўляюцца ў Кітай.

Патрыёт

Posted in Навіны

Вучні сярэдняй школы №8 г.Барысава Юхновіч Алена і сярэдняй школы №9 Філонаў Кірыл сталі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурса “Патрыёт.by”, прадставіўшы віртуальны музей “Спадчына” Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава”.

Дзень роднай мовы

Posted in Навіны

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыйна да гэтай даты ва ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа №8 г.Барысава” прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, якія праводзяцца на базе школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына”. Гэта анімацыйныя экскурсіі і фальклорныя святы, інтэлектуальныя гульні і віктарыны, этнаграфічныя квэсты і музейныя ўрокі. Не выключэннем стаў і бягучы навучальны год.

Гуканне вясны

Posted in Навіны

У сакавіку 2019 года на базе школьнага этнаграфічнага музея “Спадчына” прайшло фальклорнае свята “Гуканне вясны”. У святочнай праграме гасцей свята чакалі народныя гульні і забавы, веснавыя карагоды, традыцыйныя песні і танцы, а таксама частаванне блінамі, кашай і духмянай гарбатай.

Яшчэ артыкулы ...