Joomla модули на http://joomla3x.ru и компоненты.

Cемінар

Автор: Super User. Опубликовано в Навіны

 23 мая 2018 года  на базе этнаграфічнага музея “Спадчына” Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8  г.Барысава” прайшоў семінар старшынь першасных ветэранскіх арганізацый устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Роля першаснай ветэранскай арганізацыі ў духоўна-маральным выхаванні вучняў”.

У ходзе семінара кіраўнік музея “Спадчына” Ярашэвіч Т.М. расказала аб ролі школьнага музея ў фарміраванні ў школьнікаў погляду на духоўна-маральную культуру чалавека як на фундаментальную чалавечую каштоўнасць і аб сацыяльна-культурным партнёрстве школьнага музея і ветэранскай арганізацыі ў фарміраванні духоўнасці вучняў.

Паколькі семінар праводзіўся  напярэдадні народнага свята Сёмухі, якое  адлюстроўвае ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў, кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце, прысутным быў прапанаваны майстар-клас па пляценні бярозавых вянкоў, якімі можна традыцыйна ўпрыгожыць сваё жыллё ў час свята. Пасля заканчэння семінара госці   сваімі вянкамі маглі  ўпрыгожыць  бярозкі, што стаялі ў фае каля музея. Нашы продкі верылі ў магічную сілу бярозы, лічылі, што яна надзяляе чалавека маладосцю і здароўем.

Пасля наведвання музея ўдзельнікі семінара змаглі ўзнавіць  свае веды пра побыт і культуру нашых продкаў і даведацца нешта новае, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”.

Гучалі беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, а таксама ўвазе ўдзельнікаў семінара была  прапанавана  капмазіцыя па легендзе Артура Зельскага “Апошняя сустрэча” ў выкананні вучняў школы.

 

Экскурсія ў Дудуткі

Автор: Super User. Опубликовано в Навіны

Спадчына – для нас усе яшчэ мерапрыемства.  Для таго каб яна стала рэальным, а не ўмоўным фактарам культурнага жыцця і фактарам свядомасці, яна мусіць знаходзіцца не толькі там, але і тут, не толькі ў гарызантальным пласце сваей гістарычнай эпохі, але і ў вертыкалі пастаяннага дыялогу з наступнымі пакаленнямі.

                                                                                                       А.Разанаў

Відавочна, што сфера бытавання традыцыйнай культуры беларусаў паступова звужаецца, і, каб не страціць духоўную спадчыну нашага народа назаўседы, трэба вывучаць народныя традыцыі, мову, культуру, зберагаць іх і перадаваць наступным пакаленням. Веданне народнай культуры дапамагае  зразумець свет навакольнай прыроды, свае месца ў ім, будаваць нашы ўзаемаадносіны ў суадносінах з законамі прыгажосці і гармоніі, узаемаразумення і суперажывання. 

Выхаваўчае ўздзеянне культурнай спадчыны нашага народа на вучняў яскрава праяўляецца пад час удзелу іх у экскурсійнай дзейнасці.

З мэтай  развіцця цікавасці вучняў да культурнай спадчыны беларусаў, вывучэння і захавання нацыянальных традыцый, выхавання патрыятычных адносін да сваёй краіны, яе духоўнага багацця, фарміравання пачуцця годнасці за сваю прыналежнасць да народа, які мае такую багатую культуру на асенніх канікулах 2017/2018 навучальнага года была арганізавана экскурсія ў этнаграфічны комплекс “Дудуткі”.