Бесплатные шаблоны Joomla

Cемінар

Автор: Super User. Опубликовано в Навіны

 23 мая 2018 года  на базе этнаграфічнага музея “Спадчына” Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №8  г.Барысава” прайшоў семінар старшынь першасных ветэранскіх арганізацый устаноў адукацыі Барысаўскага раёна “Роля першаснай ветэранскай арганізацыі ў духоўна-маральным выхаванні вучняў”.

У ходзе семінара кіраўнік музея “Спадчына” Ярашэвіч Т.М. расказала аб ролі школьнага музея ў фарміраванні ў школьнікаў погляду на духоўна-маральную культуру чалавека як на фундаментальную чалавечую каштоўнасць і аб сацыяльна-культурным партнёрстве школьнага музея і ветэранскай арганізацыі ў фарміраванні духоўнасці вучняў.

Паколькі семінар праводзіўся  напярэдадні народнага свята Сёмухі, якое  адлюстроўвае ўласцівае канцу вясны і пачатку лета ўшанаванне зеляніны, дрэў, кветак, што знаходзяцца ў сваім росквіце, прысутным быў прапанаваны майстар-клас па пляценні бярозавых вянкоў, якімі можна традыцыйна ўпрыгожыць сваё жыллё ў час свята. Пасля заканчэння семінара госці   сваімі вянкамі маглі  ўпрыгожыць  бярозкі, што стаялі ў фае каля музея. Нашы продкі верылі ў магічную сілу бярозы, лічылі, што яна надзяляе чалавека маладосцю і здароўем.

Пасля наведвання музея ўдзельнікі семінара змаглі ўзнавіць  свае веды пра побыт і культуру нашых продкаў і даведацца нешта новае, прыняўшы ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Этнаграфічны калейдаскоп”.

Гучалі беларускія народныя песні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, а таксама ўвазе ўдзельнікаў семінара была  прапанавана  капмазіцыя па легендзе Артура Зельскага “Апошняя сустрэча” ў выкананні вучняў школы.