Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына….

Posted in Навіны

Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына….

     Пад такой назвай 26 красавіка 2022 года ў нашым музеі адбылася экскурсія для вучняў 8-ых класаў гімназіі №3 г. Барысава

     Настаўнік гісторыі Зубарэнка Ю. В. займальна расказаў пра побыт сялян, якія засялялі Барысаўшчыну ў XIX-XX стст., прыладах іх працы, рамёствах, якімі займаліся сельскія жыхары. Хлопцы даведаліся шмат новага і цікавага аб святах, якія святкаваліся ў даўнія часы: Каляды, Масленіца, Тройца, Купалле і іншых. Асаблівую цікавасць у рабят выклікала традыцыйная сялянскi абутак – лапці, якія можна было прымерыць.

     Наведванне музея стала для дзяцей своеасаблівым падарожжам у гістарычнае мінулае роднага краю, дазволіла акунуцца ў тыя далёкія часы, калі жылі нашы продкі. Рабяты папоўнілі багаж сваіх ведаў пра гісторыю роднага краю, што асабліва актуальна ў год гістарычнай памяці.