Загадкi
ЗАГАДКI
1.У кутку барада на кiйку. (Мятла)
2.Напiўся, наеўся, на агонь усеўся.
Кашу зварыў i нас накармiў. (Гаршок)
3.Кругленькi, маленькi, а за хвост не падымеш. (Клубок)
4.Вузкi, быццам веташок,
Ен травы нажне мяшок,
А калiсьцi ў полi дбайна
Жыта жаў замест камбайна. (Серп)
5.Пад адной страхой чатыры браты стаяць.(Вуглы хаты)
6.Зверху голы, знiзу лахматы, цяплом багаты. (Кажух)
7.Яна галодная-хата халодная,
Яна пад’ела-у хаце пацяплела. (Печ)
8.Бярвёны абчэша, палена расколе,
Сама не iмкнецца, як iншы, да славы,
Стаiць сабе цiха ў куточку за лавай. (Сякера)
9.Два браты ўцякаюць, а два-даганяюць,
Але пярэднiя не могуць уцячы, а заднiя –дагнаць. (Колы)
10.І са звонам, i са спевам уразаецца ўдрэва,
раз –наперад, раз –назад,
Зубы ззяюць i апiлкi ўнiз ляцяць. (Пiла)
11.Бiлi мяне, бiлi, бiлi, калацiлi,
на кавалкi рвалi, па полi цягалi,
на ключ замыкалi i на стол паклалi. (Абрус)
12.Цэлы дзень толькi тым i заняты,
Што праводзяць то ў хату, то з хаты. (Дзверы)
13.Глядзяць i ўдзень, i ўночы, вытарашчыўшы вочы,
Нi на дварэ, нi ў хаце.
Як iх назвацi? (Вокны)