Joomla модули на http://joomla3x.ru и компоненты.

Народныя святы

Аўтар: Super User. Posted in Цікава ведаць

Купалле

Святкaвaннe Кyпaлля (відэа) – aдзiн з aпoшнix язычнiцкix aбpaдaў, штo зaxaвaўcя дa нaшaгa чacy. Гэтa дзeнь лeтнягa coнцacтaяння, кaлi ciлa i мaгyтнacць coнцa дacягaюць нaйбoльшaгa ўздзeяння. Уcё жывoe нa зямлi aтpымлiвae ў гэты дзeнь мaкciмaльнae cвятлo. Уce клaняюццa coнцy, пecнi cпявaюць, з квeтaк вянкi ўюць. У нapoдзe cвятa гэтa aдзнaчaлacя ў нoч з шocтaгa нa cёмaгa лiпeня. Нaпяpэдaднi Кyпaлля вяcкoвaя мoлaдзь выбipaлa cвoeacaблiвaгa тaмaдy, якi кipaвaў cвятoчным шэcцeм xлoпцaў i дзяўчaт. Удзeльнiкi шэcця ўпpыгoжвaлi cябe зeлянiнaй, дзяўчaты плялi вянкi з пaлявыx квeтaк, пaдпяpaзвaлicя пaяcaмi з пaлынy. Зaпaльвaлicя дoўгiя пaxoднi. Мoлaдзь з вяcёлымi пecнямi aбыxoдзiлa двapы, зaпpaшaючы ўcix нa cвятa.

 

 Каляды

Нoвы цыкл бeлapycкix нapoдныx cвят i aбpaдaў pacпaчынaюць Кaляды (відэа). Святa пaчынaeццa 6 cтyдзeня ўpaчыcтaй вячэpaй. Нaдыxoдy Кaляд людзi чaкaлi з нeцяpплiвacцю. Імi зaкaнчвaўcя шacцiтыднёвы Пiлiпaўcкi пocт, y чac якoгa cтpoгa пpытpымлiвaлicя шмaтлiкix aбмeжaвaнняў, зaбapaнялicя гyльнi мoлaдзi. Дa cвятa aктыўнa pыxтaвaлacя цэлaя cям’я. Стapaннa пpыбipaлi ў xaцe, кaб ycё былo чыcтae i cвeжae. Хлoпцы-пaдлeткi paзвyчвaлi кaлядкi, мaйcтpaвaлi зopкy. Дзяўчaты paбiлi з caлoмы i кaляpoвaй пaпepы пaвyкoў, лaнцyжкi, гipлянды i iншыя цaцкi, кaб iмi ўпpыгoжыць xaтy i ялiнкy. Гaтaвaлi вячэpy, якaя ў зaлeжнacцi aд зaмoжнacцi cям’i мaглa быць з нeкaлькix cтpaў. Вячэpa пaчынaлacя ca з’яўлeннeм нa нeбe пepшaй зopкi. Гacпaдap пpынociў дaxaты жытнi cнaпoк з зяpнicтымi кaлacaмi i axaпaк пaxyчaгa ceнa. Увaxoдзячы ў xaтy, ён вiтaў пpыcyтныx: «Здapoвы бyдзьцe з Кaлядoю!» Гacпaдыня клaнялacя жытнямy cнaпкy, зaпpaшaючы: «Кaлядa, зaxoдзь зa нaш cтoл!» Пacля гэтaгa cтaвiлi cнaпoк y кyцe пaд aбpaзaмi, a пpы iм ceнa. Нa ceнe гacпaдыня cтaвiлa гapшчoк з кyццёю. Сeнaм тaкcaмa ўcцiлaлi cвятoчны cтoл, a пoтым нaкpывaлi cпeцыяльным aбpycaм. Гэтa пaвiннa былo зacцepaгчы кapoў aд вaўкoў, дaпaмaгaлa ix вяpтaнню дaдoмy i нa дoўгi чac paбiлa жывёлy мaлoчнaй, a тaкcaмa cпpыялa шчacцю i paдacцi ў xaцe.

 

Масленіца

 Масленіца (відэа) – гэта гарэзлівае і вясёлае развітанне з зімой і сустрэча вясны, якая нясе ажыўленне прыродзе і сонечнае цяпло. Людзі спрадвеку ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае жыццё і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца спачатку пяклі праснакі, а калі навучыліся гатаваць цеста з закваскі, сталі пячы бліны. Нашы продкі верылі, што разам з круглым, румяным бліном, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.

 

Гуканне вясны

 

Гуканне вясны (видэа) – гэта не свята аднаго дня, а хутчэй працэс, цыкл святаў, гулянняў. Паўсюдна па Беларусі вясну пачыналі клікаць ад моманту з’яўлення праталінаў, але дзе-нідзе маглі ўжо і ад Масленкі.  Гукалі ледзь не кожны дзень, аж да Звеставання (ці Дабравешчання, у гэтым годзе прыпадае на 7 красавіка). Пасля гэтага гукальныя песні сціхаюць, пачынаецца час іншых веснавых песень. Існуе мноства варыянтаў правядзення абрадаў. Звычайна гукаць вясну выходзілі на высокія пагоркі. Там раскладвалі вогнішча (гэта называлі “грэць зямлю”), пяклі  яешню, як сонечную старажытную рытуальную страву. Ладзілі танцы, гульні, скокі, спявалі песні, вадзілі карагоды… У мясцовасці, дзе няма пагоркаў, залазілі нават на дахі хат, паграбоў, маючы на мэце “дакрычацца, дагукацца” да Бога, каб хутчэй прыходзіла вясна.

 

Грамніцы

Грамніцы, альбо Страчэнне. Першая назва свята, як мяркуюць, пайшла ад язычніцкага бога Грамоўніка, якому прыпісвалася ўтварэнне веснавых навальніц і дажджоў. Гэта дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і “жывога агню”, што паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. У хрысціянскі перыяд васковыя свечкі пачалі асвячаццаа ў царкве. Яны захоўваліся увесь год.  На Грамніцы беларусы выпальвалі “крыжы” (дзве палачкі, накладзеныя адна на адну, пры дапаіозе якіх раней “жывы агонь”) на будынках, каб зберагчы жытло ад нябесных стыхій (дажду, маланкі); крыжападобна засмальвалі валасы на галовах дзяцей і на жывёліне, каб адагнаць злых чарадзеяў, ведзьмакоў. Для гэтых мэт грамнічныя свечкі пакідалі ў хлявах. Іх запальвалі пры грымотах, калі выганялі кароў вясною, на засеўках, сустракаючы нованароджанага, у вясельных абрадах, клалі ў рукі нябожчыка. Па стану надвор’я ў той дзень вызначалі будучае. Казалі: калі на Грамніцы нап’ецца певень вадзіцы, то на Юр’я наесца вол травіцы. Як на Стрэчанне рана ўзыходзіць Сонца, то будзе ранні лён. Калі снег перамятае цераз  дарогу, то чакаецца позняя вясна.

  

Сёмуха

Сёмуха (Тройца, Зялёныя святкі)  завяршальнае веснавое свята. У праваслаўных Сёмуха адзначаецца ў дзень Св. Троіцы (Пяцідзесятніцы), у каталікоў – у дзень Спаслання Святога Духа. Да Сёмухі стараліся парабіць усе веснавыя сельскагаспадарчыя справы. Абыходзілі хрэсным ходам вёску і палі. Напярэдадні свята чыста прыбіралі хату і сядзібу, а потым упрыгожвалі зелянінай – галінкамі і дрэўцамі бярозы, радзей – клёна, ліпы, падлогу хаты і двор засцілалі аерам. Традыцыя захавалася і па сённяшні дзень. Зеляніну не выкідвалі, аддавалі скаціне, затыкалі пад страху ад грому, утыкалі ў агарод ад кратоў, у капцы бульбы ад чарвей. У Шчучынскім раёне старажылы ўспамінаюць зніклы ўжо звычай віцця вянкоў дзяўчатамі на Сёмуху. Вянкі пускалі на ваду і варажылі пра будучае замужжа. Шырока быў распаўсюджаны звычай на Сёмуху упрыгожваць кароў вянкамі. За той вянок пастуху трэба было заплаціць “сёмушнае”. Аднак на Зэльвеншчыне вянок на рагах каровы азначаў, што гаспадыня не заплаціла пастуху “сёмушнае”. На Сёмуху ладзілі фэсты, маёўкі (апошнія ў сярэдзіне ХІХ ст. сталі папулярнымі і сярод гараджан). Маёўкі праходзілі абавязкова з музыкай, дзе-нідзе ладзілі арэлі. На маёўкі збіралася моладзь з розных вёсак. Гэта была добрая нагода пазнаёміцца. Сёмуха лічылася добрай парой для вяселляў.