Інфармацыя

За многія стагоддзі свайго існавання беларускі народ стварыў багатую і самабытную культуру, якая была ўвасоблена ў народным жыллі і бытавых рэчах, нацыянальным адзенні, узорных тканінах, разнастайных прамысловых вырабах,   духоўных традыцыях, звычаях,   абрадах.   Сёння,   калі ў выніку значных сацыяльна-эканамічных і тэхналагічных пераўтварэнняў змяніўся характар народнага побыту і народнай культуры,   менавіта ў школьным этнаграфічным музеі ў падлеткаў і моладзі  з’яўляецца магчымасць дакрануцца да вытокаў этнаграфічнай культуры нашых продкаў. Менавіта ў школьным этнаграфічным музеі дзеці ўпершыню пачынаюць асэнсоўваць сваё   дачыненне   да багатай і самабытнай культуры свайго народа, прыналежнасць да пэўнай этнічнай групы, і тады словы радзіма і патрыятызм напаўняюцца для іх новым сэнсам. Аб музеі

nachodki.ru интернет-магазин

Галоўная

Загадкi

Аўтар: Super User. Posted in Метадычная капiлка

ЗАГАДКI

1.У кутку барада на кiйку. (Мятла)

2.Напiўся, наеўся, на агонь усеўся.

Кашу зварыў i нас накармiў. (Гаршок)

3.Кругленькi, маленькi, а за хвост не падымеш. (Клубок)

4.Вузкi, быццам веташок,

Ен травы нажне мяшок,

А калiсьцi ў полi дбайна

Жыта жаў замест камбайна. (Серп)

5.Пад адной страхой чатыры  браты стаяць.(Вуглы хаты)

6.Зверху голы, знiзу лахматы, цяплом багаты. (Кажух)

7.Яна галодная-хата халодная,

Яна падела-у хаце пацяплела. (Печ)

8.Бярвёны абчэша, палена расколе,

Сама не iмкнецца, як iншы, да славы,

Стаiць сабе цiха ў куточку за лавай. (Сякера)

9.Два браты ўцякаюць, а два-даганяюць,

Але пярэднiя не могуць уцячы, а заднiя –дагнаць. (Колы)

10.І са звонам, i са спевам уразаецца ўдрэва,

раз –наперад, раз –назад,

Зубы ззяюць i апiлкi ўнiз ляцяць. (Пiла)

11iлi мяне, бiлi, бiлi, калацiлi,

на кавалкi рвалi, па полi цягалi,

на ключ замыкалi i на стол паклалi. (Абрус)

12.Цэлы дзень толькi тым i заняты,

Што праводзяць то ў хату, то з хаты. (Дзверы)

13.Глядзяць i ўдзень, i ўночы, вытарашчыўшы вочы,

Нi на дварэ, нi ў хаце.

 

Як iх назвацi? (Вокны)

Кантакты

(222518) Мінская вобласць,

г. Барысаў,

вул. Стаханаўская, 35.

Тэл.: 8 (0177) 93-37-13

sch8@tut.by

 

Графік работы

Панядзелак: 12.00-12.45

Серада: 15.00-15.45

Чацвер: 12.00-12.45 13.00-13.45

1-я і 3-я субота: 10.00-10.45 и 11.00-11.45

УВАГА! Экскурсіі ажыццяўляюцца толькі па папярэднім запісе па тэлефоне: +375445861371